Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тое, што іншым разам эмоцыянальнасьць у яго ні падвышаецца, ні зьніжаецца.

Галоўная-ж яго моц якраз у тэй эмоцыянальнасьці, у лірычнасьші, у рытмічнасьці мовы. Эмоцыянальнасьцю ў яго насычаны ўсе творы. Рэцэнзэнт Т. Глыбоцкі лічыць недахопам у творах Каваля гэтую надмерную лірычную перагружанасьць, і слушна раіць аўтару зьвярнуць увагу на разгортваньне сюжэту, на большую тыпізацыю пэрсонажаў. Але Т. Глыбоцкі зазначае таксама „жывасьць портрэтаў“ у апавяданьні „Сяльчане“. А рэцэнзэнт А. Лясны наконт пазьнейшага па часу напісаньня твору, апавяданьня „На загонах“, зазначае, што тут ёсьць „пэўны сюжэт і даволі добра разьвіты“. Каваль — апавядальнік-лірык, і яму, бязумоўна, трэба падыходзіць да выбару жанраў і сюжэтаў так, каб галоўная яго асаблівасьць — лірызм — не цярпела-б ад вузкасьці рамак узятае формы, але і спараджала-б аднастайнасьці.

На яго творчасьці ёсьць вялікія ўплывы народнае творчасьці: казак (легенд) і песьняў. Больш уплываў ад песьні. Ён часта ўстаўляе песенныя ўрыўкі. Часам — ня зусім моцна ўвязаўшы іх з ходам апавяданьня, так што прыём гэты кідаецца ў вочы. Ён любіць песьню, піша, як складаюцца песьні. І прыроду ён апісвае, як тонкі лірык, песенным спосабам.

Таксама трэба падкрэсьліць у яго важную рысу, паказаную Т. Глыбоцкім: „нахіл да філёзофскага загляданьня ў нетры жыцьця“.