Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўзята непасрэдна з народных вуснаў, бо пра этнографічныя зборнікі аўтар тады, калі пісаў іх, яшчэ зусім ня ведаў.

У Каваля няма яскравых, выразных, закончаных тыпізацый. Ён памастацку сьпісвае тыповае з натуры. У яго часам няма нават акрэсьленых асоб. Ён апісвае іх коратка, мімаходам, як даўно знаёмых. Індывідуальныя асаблівасьці яго герояў не стаяць на першым пляне. У сваіх асобах ён шукае водгукаў на свае ўласныя індывідуальныя асаблівасьці, на свае думкі і перажываньні. „Гэта нават не сілуэты, — піша рэцэнзэнт С. Дробуш, гэта толькі фон, песенна бытавая сялянская маса“.

Няма ў яго і сюжэтнасьці, што часам выглядае ўжо ў яго пэўным недахопам. У яго слабая композыцыйная ўвязка. Гэта — „лірычныя нататкі, дзе ў аснову кладзецца мотыў“, як кажа рэцэнзэнт С. Дробуш. А. Лясны піша, што „Сяльчане“ — гэта „шэраг паасобных абразкоў-эскізаў, зьвязаных паміж сабою больш тэматычна, чым композыцыйна“. Можна сказаць, што толькі агульная мастацкая моц у аўтара робіць яго слабасьць у сюжэтнай пабудове нязначнаю, няпрыкметнаю для чытача.

Але трэба зазначыць, што ў яго часам наглядаецца пэўная аднастайнасьць, якая залежыць якраз ад слабасьці ў сюжэце. Праўда, часам яна залежыць у яго і ад пэўнага сялянскага прымітывізму ў падходзе да жыцьця, нават ад некаторага сваеасаблівага сантымэнталізму. А да гэтага часам далучаюцца яшчэ і паўторы ў вобразах і словах, некаторая пануранасьць,