Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыцьцё і будаваць новае. Спадчына старога: п‘янства, карысьць толькі дзеля сябе, супроцьстаўленьне ўласных інтарэсаў агульным. (Курыла, Жук і Нічыпар). Зьмітрок Канцавы — вясковы актывісты, правадыр сялян.

Сіла зямлі“. Аўтар малюе чалавека на фоне змаганьня за лепшае жыцьцё.

Ноч“. Аўтар паказвае перадавога чалавека з сучаснае вёскі.

На вуліцы“ — боль за някультурнасьць вёскі.

Жніво“ — сувязь вёскі з горадам.

Наўздагон за доляю“ — змаганьне жанчыны за новае, лепшае.

Восень“ — змаганьне паўстанцаў з белапалякамі.

На загонах“. Вёска. Перадрэволюцыйная эпоха. Імпэрыялістычная вайна. Стараста прыціскае беднага селяніна. Селяніна арыштоўваюць у воласьці. Ён забівае старасту, уцякае ў лес і робіць самагубства.

Дзед. Піліп“. Аўтар хацеў паказаць старога, якому паміраць ня хочацца, але і жыць пяжка, Сьпіс- ваў аўтар .Дзеда Піліпа" болей-меней: з свайго

дзеда.

Як вясну гукалі“. Аўтар хацеў выліць свой настрой, аздобіць сваё цяжкое жыцьцё.

Жыцьцё і сонца“ — аўтобіографічныя абразкі, напісаныя з адным настроем, з вельмі глыбокім і моцным пачуцьцём, з вялікім мастацтвам.

Буй-вецер“, „Пра кветку брат-сястра“, „Легенда пра песьню“ — апрацоўка народнае творчасьці. Усё