Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

даюць даволі поўнае ўяўленьне аб сучаснай вёсцы“, што „аўтар у захапленьні ад жыватворчага росквіту маладых сіл“.

А. Лясны піша („Савецкая Беларусь“, № 185, 12/VII—1928 г.):

„Бадай ніхто з нашых маладых пісьменьнікаў ды нават і старэйшых не ахапляе так эмоцыяльна сілу зямлі і цягу да яе чалавека, самую існасьць сялянскага жыцьця і працы, вясковую прыроду і побыт у яго самых вострых і яскравых праявах, як Васіль Каваль“.

Агулам можна сказаць, што Васіль Каваль — тыповы цяпер на Беларусі сялянскі пісьменьнік з пролетарскай ідэолёгіяй, але рост новага жыцьця на вёсцы ў яго, сапраўды, пакуль што яшчэ мала паказаны.

Тымчасам, галоўны яго мотыў — імкненьне да новага жыцьця. Скрозь у яго веснавая юнацкая радасьць і часам асаблівы прыгожы сум. Скрозь у яго — асаблівая сьвежасьць пачуцьцяў.

Мотывы ў яго — прырода, асаблівая вясковая прырода ўвесну і ўвосень, сялянская праца, найчасьцей жніво, перадавы селянін, селянін-мастак, селянін з раздвоенаю псыхолёгіяй (які чагосьці хацеў-бы, але не ўдаецца), нарэшце — селянін у горадзе.

Вось кароткі зьмест яго твораў.

Сяльчане“. Тут аўтар хацеў паказаць сучасную вёску ва ўсе поры году. Малюнак вёскі. Праца. Настроі. Зьмена ў быце: комсамольская ячэйка, адыход сялян ад царквы. Імкненьне зруйнаваць старое