Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пісаць пачынаў з вершаў. Друкуецца з 1926 г. У 1927 г. вышаў зборнік яго апавяданьняў „Як вясну гукалі“, а ў 1928 г. — другі зборнік апавяданьняў „На загонах“. Творы ягодрукуюцца ў „Маладняку“, „Полымі“ і інш. выданьнях.

Літаратурная крытыка вельмі прыхільна спаткала зьяўленьне твораў Васіля Каваля. Усе аўтары рэцэнзій на зборнік „Як вясну гукалі“ аднагалосна прызнавалі Васіля Каваля за новую выдатную сілу ў беларускай літаратуры пасьлякастрычнікавага пэрыоду. Яго галоўную асаблівасьць бачылі ў моцнай сувязі з зямлёю, з вёскаю, з сялянствам, а таксама ў асаблівай поэтычнасьці стылю і блізкасьці да стылістычных прыёмаў народнае творчасьці. Паказваючы на пэўныя недахопы ў творах Каваля, рэцэнзэнты часам крута разыходзіліся і супярэчылі адзін аднаму.

Так, рэцэнзэнт М. Грашч, у альманаху полацкае маладнякоўскае філіі „Росквіт“ (1927 г.), знаходзіў ідэолёгічную нявытрыманасьць у Каваля ў тым, што ён падбірае непраўдападобны ці ня тыповы, не характэрны дзеля нашага часу матэрыял: вёска вельмі бедная, сакратар комсамольскае ячэйкі, маючы сярэднюю адукацыю, пачаў п‘янстваваць, калі яму не ўдалося вучыцца далей. З другога боку, рэцэнзэнт Р. Бунтар у „Зьвязьдзе“ (№ 145, за 29 чэрвеня 1927 г.) адзначае, што „ідэолёгічная ўстаноўка зборніка зусім вытрыманая“, і падкрэсьліваў, што аўтар не паддаецца суму. А рэцэнзэнт А. М—ка ў „Чырвоным сейбіце“ (№ 16) пісаў: „… аўтар удала скампанаваў шэраг малюнкаў вясковага жыцьця, якія