Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рэволюцыя 1917 г. застала яго ў Фіншчыне. Пасьля прыезду ў Маскву, дзе ён вучыўся, Алесь адразу ўвайшоў у маскоўскую організацыю Беларускай соцыялістычнай грамады і з таго часу канчаткова ўвайшоў у беларускую культурную справу.

Алесь Гародня напісаў дзьве аповесьці: „На крэсах“ і „Варта на Рэйне“ і апавяданьне з імпэрыялістычнае вайны „У паплавох“. Цяпер канчае аповесьць „Пісар пана Куркуса“. Апрача таго, Гародня даў шмат рэцэнзій і некалькі крытычных артыкулаў аб беларускай літаратуры.

Аповесьць „На крэсах“ напісана ў 1925 годзе. У 1927 г. яна вышла асобнаю кніжкаю. Тут апісваюцца ўсходнія польскія „крэсы“ — беларускія землі, окупаваныя Польшчаю. Гвалты над беларускім сялянствам, панская сваволя. Каханьне і здрада. Паўстанцы, барацьба. Дзейнасьць агентаў дэфэнзывы. Спэкуляцыя.

Аўтар некаторыя моманты жыцьця на Крэсах ведае вельмі добра, але дае ўсё гэта схэматычна, урыўкамі.

Жанр — фэльетонны: аўтар хоча коратка ахапіць усё, даючы падкрэсьленыя моманты. Тут — абразкі, падзеленыя на разьдзелы, з газэтнымі фальетоннымі загалоўкамі. Імкненьне да дынамікі і стылізаванае мовы. Адрывісты стыль. Ня гледзячы на гэты сваяасаблівы „футурызм“, аповесьць чытаецца з цікавасьцю, робіць уражаньне і шмат момантаў пакідае ў памяці. Галоўнае-ж, яна, малюючы жыцьцё ў окупаванай Польшчаю частцы Беларусі, значна за-