Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

маёнтку Семянча, тры вярсты ад Пружан. Апрача таго, кожны год езьдзілі за мяжу — у Нямеччыну, Францыю, Аўстра-Вэнгрыю, Італію, на курорты. Бываючы на вёсцы, Алесь гутарыў з дзяцьмі заўсёды пабеларуску, жывучы-ж у Польшчы, меў магчымасьць гаварыць пабеларуску з старою кухаркаю Настусяй, сялянкай-беларускай з в. Забалацьце, з-пад Пружан. Яна апавядала яму надзвычайна прыгожыя „байкі“ (казкі).

Бацька быў лібэральна настроены расійскі патрыота. Маці была таксама патрыотка, але крыху правейшая. Цікавіліся політыкаю. Былі супроць украінскае і беларускае мовы. Тымчасам гэта толькі больш набліжала сына да гэтых моў. З беларускім друкаваным словам пазнаёміўся ў гімназіі. Настаўнік А. М. Сірацінін быў славянафіл і славісты і знаёміў сваіх вучняў з усімі славянскімі мовамі. Так уся кляса ў яго дэклямавала:

Гразь, пясок, лужок зялёны,
Шэлесьць лісьця несканчоны,
Цёмны бор і цёмны гай —
Гэта ты, балот краіна,
Гэта ты, Палескі край…

Сьветагляд у Гародні пачаў разьвівацца пад уплывам спрэчак з адным с.-д. меншавіком, у часе лячэньня ад сухот у Швайцарыі, у Давос, у 1913 г. Ад „інтэрнацыяналізму“ гэтага меншавіка Алесь адчуваў, — як ён кажа, — „моцны пах дрэнна схаванага ісьцінна-рускага“ шовінізму. Ад гэтага ў Алеся яшчэ больш ўзрастала любоў да беларускасьці.