Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ёсьць пачуцьцё, шчырая спагада да бяздольных людзей, ласка да маладых парываньняў, і ў гэтых месцах апавяданьні яго ажыўляюцца і робяць большае мастацкае ўражаньне. У яго няма лішняе голае тэндэнцыйнасьці. Ён трымаецца здаровага рэалізму. Блізка што няма ў яго і ўхілу ў лішні натуралізм, што заўважаецца часам у Хурсіка, Нікановіча і інш.

Вільгельм Гараўскі. Нарадзіўся ў 1908 г. ў сям‘і заможнага селяніна на Барысаўшчыне. Змалку, як і ўсе сялянскія дзеці, быў пастухом. Пасьля вучыўся, але перашкаджала гэтаму вайна і окупацыя. У 1921 г. пад уплывам польскага патрыотызму, паехаў, бяз ведама бацькоў, у Польшчу. Прабыў там месяцы два, аб‘езьдзіў большую частку Польшчы, але, пабыўшы бяз грошай і бяз працы, разьвеяў свой патрыотызм і вярнуўся назад ў БССР. Тут ён трапіў у Інстытут соцыяльнага перавыхаваньня, адкуль потым, з адным сваім таварышом, уцёк і выехаў на поўдзень СССР. Цягаўся, як бяспрытульнік, па ўсёй Украіне і Каўказе — і зноў вярнуўся ў 1922 г. ў Інстытут соцыяльнага перавыхаваньня ў Менск. Скончыў польскі пэдтэхнікум у Менску. Настаўнік. Піша апавяданьні. Друкуецца ў розных беларускіх выданьнях, цэнтральных і бабруйскіх. Вызначаецца прыгожым стылем, асабліва ў абразкох-імпрэсыях.

Алесь Гародня (псэўдонім). Бацька чыноўнік, служыў у Польшчы, Але кожны год сям‘я праводзіла месяцаў пяць у Горадзеншчыне, часткаю ў дзедавым маёнтку Зьдзішава (Картуз-Бярэскае воласьці, Пружанскага павету), часткаю-ж у матчыным