Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У апав. „Рубанаўскі вузел“ — зямляўпарадкаваньне ў вёсцы Рубанаўцы да рэволюцыі і пасьля рэволюцыі. Савецкая ўлада належна разблытвае вузел.

Апошняе ў зборніку апавяданьне — „Абмылілася“. Апісваецца жыцьцё дзяўчыны — дачкі гарадзкога рамесьніка. Яна імкнулася да новага жыцьця, але абмылілася, спаткаўшы на сваёй сцежцы распуснага тыпа з былых паноў, што прымазаўся да партыі.

З пазьнейшых Галавачовых твораў траба адзначыць апав. „Дзьве сьцежкі“. Тут — бацька кулак і яго сын, які пашоў іншаю, рэволюцыйнаю і комуністычнаю, сьцежкаю жыцьця.

У апав. „Кнак“ малюецца страшэнная сялянская цемра і адсталасьць. Людзі атручаюць жыцьцё сваркамі і скандаламі за „кнак“ — царскія грошы, якія страцілі сваю цану.

У апав. „Дасужая“ — жыцьцё беднае сялянскае дзяўчыны. рэволюцыя адчыніла ёй дзьверы да навукі. Яна — рабфакаўка. Апісваецца жыцьцё савецкае вучнёўскае моладзі. Супроцьстаўляецца гэтае жыцьцё жыцьцю „дзяўчыны пад капялюшом“ — з мяшчанскага асяродзьдзя.

Галоўнае ў ідэолёгічным зьмесьце Галавачовых твораў — гэта супроцьстаўленьне новага ладу жыцьця старому ладу жыцьця. Апавядаючы аб мінулым, аўтар малюе сялянскую беднасьць, бяспраўнае становішча працоўнага чалавека, надмерную працу, цемру і забабоны, злосьць, сваркі. Пераходзячы да сучаснасьці, ён паказвае, як цяжка перакуліць усю гэтую спадчыну яшчэ і цяпер, у савецкіх умовах.