Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Затока ў бурах“. Тут — пачатак імпэрыялістычнае вайны, жыцьцё салдаткі бяз мужа, вайсковыя пастоі і гвалты, рэволюцыя на вёсцы, бандытызм.

Напісана аповесьць з адрывістых абразкоў, як у кіно-малюнку, так што часам прыходзіцца падумаць, пра што ці каго гэта гаворыць цяпер аўтар.

У апавяданьні „Зарубчык“ аўтар апавядае, як ехаў ён раз улетку, уначы, спаткаўся з цікавым дзедам і выпытваў у яго розныя цікавыя падзеі з мінулага жыцьця, Апавяданьне цікавае, але няма ў ім цэльнасьці, яно разьбягаецца ў розныя падзеі. (Фактычна тут два галоўных апавяданьні.

Платон Галавач. Нарадзіўся 18 красавіка (н. с.) 1903 году, у вёсцы Пабокавічы, вёрст 15 на захад ад Бабруйску. Сын селяніна. Скончыў Беларускі комуністычны унівэрсытэт (1926 г.). Быўшы студэнтам, езьдзіў узімку 1924—25 г. на працу ў вёску, у Віцебшчыну. Пасьля гэтага, у пачатку 1925 г., пачаў пісаць у „Савецкую Беларусь“ (аб вёсцы ў Межынскім раёне). У 1927 г. вышаў зборнік яго апавяданьняў „Дробязі жыцьця“. Пасьля таго друкаваліся яшчэ яго апавяданьні ў „Маладняку“ і „Чырвонай Зьмене“.

У зборніку „Дробязі жыцьця“ — 4 вялікія апавяданьні.

У апав. „Яўленая“ — выдуманае папом цуда. Сяляне даведаліся аб ашуканстве, і поп засіліўся на вяроўцы ад звону.

У апав. „Загубленае жыцьцё“ — доля беднае сялянскае дзяўчыны-парабчанкі. Паніч ашукаў яе. Яна атруцілася.