Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нікаў, якія найбліжэй стаяць да Кастрычніка і найбольш выразна выяўляюць яго ў беларускай літаратуры.

Галоўны мотыў у яго творчасьці — рэволюцыйнае змаганьне.

Сюжэты для выяўленьня гэтага мотыву ён шукае часам у самым далёкім мінулым. Так, у невялічкім апавяданьні „Гіерогліфы Яэля“ аўтар з замілаваньнем стварае вобраз Яэля, правадыра паўстанцаў у старажытным Эгіпце супроць фараонаў.

Часьцей, аднак, бярэ Барашка рэволюцыю 1905 году на Беларусі („Пяты год“, „Бяда“), блізка пазнаёміўшыся з гістарычнымі матэрыяламі ў архіве.

Асабліва-ж блізкая Барашку тэма — грамадзянская вайна на Беларусі, крывавае змаганьне з разбэшчанымі окупантамі-палякамі („Ліпнёвыя дні“, „Дэзэртыр“, „Дар за дар“).

Той-жа рэволюцыйны мотыў скрозь праходзіць у Барашкі і тады, калі ён дае схэматычны агляд нядаўна мінулых гадоў у эксізеБрат, родны мой брат“.

Як барацьбіт за пролетарскую ідэолёгію, малюе далей Барашка соцыялістычнае будаўніцтва ў Савецкай Беларусі і змаганьне за новы, савецкі быт, прычым сюжэты бярэ з сялянскага жыцьця, з жыцьця вясковых комсамольцаў, настаўнікаў і з жыцьця фабрычных рабочых.

Абразок „Прузына-ленінка“ ўзяты з жыцьця рабочых на Беларусі (шпалерная фабрыка). Тут ёсьць ідэалізацыя фабрычнае працы, адна з першых спроб у гэтым кірунку ў беларускай літаратуры.