Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каханьнем. Глыбокае і далікатнае пачуцьцё. Элегічнасьць Прыгожая, ясная думка, разам з некаторай нэрвовасьцю,

Строфіка звычайная, рытмы лёгкія, далікатныя. Вобразы — з прыроды і навакольнага жыцьця, заўсёды вельмі далікатныя, пяшчотныя, поэтычныя, але цалком рэалістычныя, бяз усякіх сантымэнтальных салодкасьцяй.

Даволі добрая мова, хоць часам трапляюцца расіянізмы.

Ілары Барашка. Нарадзіўся 12 ліпеня (ст. ст.) 1905 году ў Менску, у сям‘і рабочага. Бацька працаваў на шпалернай фабрыцы Кантаровіча. Жылося бедна і цяжка, 1915—16 г. г. давялося зазнаць гора на ўцякацтве ад вайны. Рэволюдыя дала доступ да навукі, і Барашка цяпер — студэнт Белар. Дзярж. Унівэрсытэту. Праца ў дзяржаўным архіве скіравала яго да гістарычных тэм.

З 1924 году Барашка быў сакратаром часопісі „Полымя“. З 1925 па 27 год быў рэдактарам часопісі „Малады Араты“. У 1927 годзе быў намесьнікам рэдактара газэты „Чырвоная Зьмена“.

Пачаў пісаць з 1922 г. Піша апавяданьні і мастацкія нарысы. З таго часу друкуецца ў розных беларускіх выданьнях. У 1926 г. вышаў зборнік яго мастацкае прозы „У прасторы“. Некаторыя рэчы перакладзены на украінскую мову, як апавяданьні „Гіерогліфы Яэля“ (пераклаў С. Піліпенка), „Нататкі пра Украіну“.

Ілары Барашка вышаў з рабочага асяродзьдзя і ёсьць адным з тых маладых беларускіх пісьмень-