Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З пазьнейшых вершаў трэба адзначыць верш ⁂ (Студзень, студзень…). Над маўзолеем Леніна пясьнярка кажа:

Я стаю і гляджу і дзіўлюся,
Любы, родны наш, наш дарагі!
Мы прывезьлі вітань з Беларусі,
І твой шлях працярэбім мы!

Яна кажа, што і „братоў з Белавежы“ вабіць „промень сьветлы пунсовай зары“.

У вершы „Да прыезду Грамады“ — глыбокае пачуцьцё і моцная воля. Пясьнярка кажа:

Стройным шэрагам шчыльна, упарта,
Дэмонстранты на плошчу ідуць.
Увайшла у гісторыю новая дата,
Увесь сьвет будзе чуць Грамаду.

У вершы „Будучына — наша“ — комсамольская лірыка.

Верш „У школе“ — сібірскія мотывы. Любоў да дзетак. Любоў да краіны. Дзеткі кажуць ёй: „Нам, казалі ёй, што вы нас пакінеце“, і жаль агарнуў яе. Дзеткі кажуць:

Мы ў Сібіры жывём і ня мерзьнем,
Будам наскія кніжкі чытаць,
Мы запішамся ўсе ў піонэры,
Мы ў школу ня пойдзем бяз вас…

У вершы „Ля коміну“ — асабістая лірыка. Глыбокае пачуцьцё. Драматызм змаганьня з самой сабою, з сваім каханьнем. Жаданьне суняць свой жаль і крыўду.

У вершы „Апошняя вясна“ — асабістыя перажываньні, каханьне і разьвітаньне з маладосьцю, з