Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прымушаюць яе ледзь ня гвалтам выйсьці замуж за польскага пана Палхоўскага, Брат Галі — комуністы — стараецца пераканаць бацькоў і польскіх жандараў, што яны — сыны працоўнага народу, і потым разам з сястрой забівае гэтых жандараў. Потым ідзе малюнак, як вясковыя дзяўчаты забіраюць у палон колькі легіянэраў. Малюнак трэці: Галя, Паўлік (брат яе) і Лёнька працуюць разам і выкрываюць шпега Палхоўскага. Малюнак чацьверты: сьмерць Галі ў бойцы з палякамі,

Напісаны гэты этуд вельмі прымітыўна.

Нарэшце, у „Аршанскім Маладняку“, № 7 за 1928 г., зьмешчана п‘еса на адну дзею Язэпа Віра (Гарасімовіча) „Панскае права“. Аўтар малюе жыцьцё ў Заходняй Беларусі.

Гэтая рэч напісана лепей, чым „Комсамолка Галя“, і яе можна ставіць на вясковай сцэне, зрабіўшы некаторыя выпраўленьні.

Пан—князь з аканомам зьдзекуюцца над людзьмі; пан б‘е старога дзеда; часова перамагаюць сяляне; князь спалохаўся, уцякае, бабы яго заплявалі. Потым напад поліцыянтаў.

Гавораць дзеючыя асобы, асабліва рабочы — Ясь, вельмі кніжна і суха. Недарэчнасьць: хіба дзед, які адбываў ужо прыгон, можа хадзіць у поле пасьвіць быдла? Потым, калі пан ужо на полі нарабіў вархалу, дзед апавядае пастушком розныя старыя былі.