Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нага абраду, прычым сюжэт і распрацоўка п‘есы зробяць яе вельмі сучаснаю, а ня толькі этнографічнаю. Адно — канец залішне жорсткі.

У зборніку Віцебскае філіі „Сьвітаньне“ (1927 г.) зьмешчана п‘еса на чатыры кароткія дзеі маладой аўтаркі Ганны Базыленкі „Чырвоная касынка“. Тут — вельмі пашыраны сюжэт у маладнякоўскай беларускай літаратуры: вызваленьне вясковае дзяўчыны праз комсамол. Сюжэт нагадвае ўрывак з аповесьці „Гулянка“ тэй-жа аўтаркі.

У апошняй дзеі Ганна і Алесь ужо вядуць разам актыўную працу, жывуць у горадзе, і Ганна забірае з сабою і свайго малога брата, піонэра Пятруся.

Быт вёскі абмалёваны вельмі праўдзівымі і яскравымі фарбамі, хоць часам прабіваецца ня зусім схаваная мастацкасьцю тэндэнцыйнасьць. Мова народная, даволі сакавітая, толькі шкодзяць расіянізмы і некаторая вульгарызаванасьць. Ганна і Алесь гавораць дужа пакніжнаму. Хочацца мець надзею, што Ганна Базыленка падгоніць запушчаныя ў маладнякоўскай творчасьці гоні драматургіі. „Чырвоную касынку“ можна ставіць на нашай вясковай сцэне.

Драматычны этуд на 4 кароткія малюнкі „Комсамолка ГаляЯ. Цікавага (Язэпа Мазуркевіча), зьмешчаны ў першым зборніку Віцебскае філіі „Пачатак“ (1926 г.), малюе польскую окупацыю: 1920 г. „На берагох рэчкі Бярозы“. Тут чатыры кароткіх драматычных малюнкі, але чаго там толькі няма! Малюнак першы: каханьне комсамолкі, Галі, дачкі заможных людзей, да падпольніка Лёнькі. Бацькі