Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

асобных аўтараў, якія мала яшчэ зважаюць на культуру мовы, так патрэбную для мастацкай творчасьці, асабліва ў беларускіх умовах.

З асобных прозаікаў-маладнякоўцаў асабліва трэба адзначыць Каваля. У яго вельмі мастацкі стыль. На фоне ўсяе сучаснае беларускае мастацкае прозы за апошні час даволі яскравымі зьявамі былі выступленьні двух маладых аўтараў — гэта якраз маладнякоўца Каваля і узвышшаўца Лукаша Калюгі. Пэўнымі хібамі ў творчасьці Каваля трэба лічыць, тымчасам, слабую сюжэтную пабудову, некаторую аднастайнасьць тэматыкі і яшча ня зусім змыты сялянскі прымітывізм.

Ліманоўскі вызначаецца тым, што дае шырокія палотны — аповесьць, роман. З мастацкага боку ён робіцца ўсё лепшым майстрам.

Лынькоў яшчэ ня зусім вызваліўся з-пад некаторых уплываў (магчыма — уплываў Зарэцкага).

Мурашка, як і Ліманоўскі, дае ўжо вялікія палотны. Памысна карыстаючыся элемэнтам прыгодніцтва, ён заўсёды дае цікавы сюжэт і характэрную фабулу.

Хурсіка дагэтуль недаацэньвалі. А тымчасам ён даволі моцны мастак слова, умее ўлавіць у жыцьці сутнае для свайго часу і эпохі, дае вельмі яскравыя портрэты і самую сакавітую мову. Шкодзіць яму часам ухіл у грубы натуралізм.

Патос, стылізаваныя ўстаўкі, пагоня за эфэктамі, няпраўдападобнасьць, часам грубаваты натуралізм у мове — шкодзяць і Нікановічу. Яго апавяданьні нібы разьлічаны на прымітыўнага чытача. Але