Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

крыху ў Нікановіча (ня зусім вытрыманае), у Вечара (яшчэ не аформленае) і ў іншых аўтараў.

У некаторых творах паасобных маладнякоўцаў часам шмат патосу і стылізацыі мовы, з пэўным ушчэрбам для праўдзівае мастацкасьці (Лынькоў, Нікановіч, Мурашка, часткова Гародня, Відук, Барашка).

Новы ў маладнякоўскай прозе жанр — „сатырыстычную новэлю“ — даў Гаўрук у мастацкім апавяданьні з жыцьця гарадзкога мяшчанства „У маткі за пазухай“.

Плынь асаблівага романтычнага псыхолёгізму ўнёс быў у маладнякоўскую прозу Траецкі („Працерабіў шлях“, „Апошні дзень“, „Туманныя ночы“), але чамусьці апошнім часам яго апавяданьні ў друку не зьяўляюцца. Шмат псыхолёгізму ў апавяданьнях Відука: („Таіса“, „Спатканьне“). Умее даць псыхолёгічны аналіз Каваль („Дзед Піліп“ і інш.).

Мова ў маладнякоўцаў зазвычай — вельмі народная мова. Але ў некаторых з іх трапляецца шмат расіянізмаў, без якіх, тымчасам, лёгка абыйсьціся, карыстаючыся народнай беларускай мовай. Расіянізмы гэтыя асабліва шкодзяць сынтаксычнай пабудове сказу ў маладнякоўскіх аўтараў. Частая зьява — не ўласьцівае народнай беларускай мове і рэдкае ў літаратурнай мове — ужываньне маладнякоўцамі дзеяпрыметнікаў, роднага склону для паказанвьня прыналежнасьці (шапка бацькі, замест бацькава шапка) „іх“ на месцы „іхных“ і да т. п. Шмат расіянізмаў і ў слоўніку. Але ўсё гэта стасуецца толькі да па-