Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аўтарская шчырасьць, адданасьць справе, любоў да прыгожага вобразу і слова, захапленьне сваёю тэмаю і непадкупнае ідэалізаваньне сваіх герояў аслабляюць недахопы ў творчасьці Нікановіча і робяць іх дадатнаю зьяваю ў сучасным стане маладнякоўскае прозы.

З іншых аўтараў асабліва вызначаюцца сваёю самабытнаю мастацкасьцю Гародня і Відук, але можна думаць, што яны яшчэ не знайшлі ўласьцівых сабе і памысных у беларускай літаратуры жанраў. Гародня даў і асаблівую, рэдкую ў беларускай літаратуры тэматыку, апісаньне замежнага для Беларусі жыцьця. І ён, і Відук — моцныя мастакі слова, і ад іх, калі яны зусім аформяцца, шмат чаго можна чакаць.

З мастакоў мастацкага нарысу вызначаюцца Барашка і Гольдбэрг.

З маладых прозаікаў вызначаюцца, як мастакі-стылістыя, Гараўскі і Мікуліч.

Добра піша ў рэалістычным стылю Хв. Явар.

Умее даць моцны абразок Лявонны, хоць часам спушчаецца да поўнага прымітывізму.