Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ёсьць яшчэ ў маладнякоўцаў апавяданьні з дзіцячага жыцьця (у Барашкі, Баранава).

Есьць апрацаваньне народных легенд, казак і песень (у Барашкі і Каваля).

Шырока распрацаваных сюжэтаў у сучасных маладнякоўцаў яшчэ ня шмат, але апошнім часам зьяўляецца іх усё болей і болей. Лепш распрацаваны сюжэты ў Ліманоўскага, Мурашкі, часткова ў Галавача. Фабула таксама зазвычай не асабліва багатая, але ўзятая ў моцных момантах. Шмат схэматызму. Дзеяньне найчасьцей зьвязана з паступовым апісваньнем жыцьця аднэй асобы, хоць апошнім часам зьяўляюцца шырокія палотны, у якіх гэтага ўжо няма. Замест мастацкіх тыпізацый часта даецца сьпісваньне з натуры, але натура зазвычай бывае вельмі тыповая. Шмат пры гэтым аўтобіографічнасьці.

Яшчэ шмат у мастацкай прозе маладнякоўцаў агітацыйнасьці, разважаньняў з голай тэндэнцыяй. І зноў-жа ў апошніх творах тых-жа аўтараў тэндэнцыя ўсё больш захоўваецца пад мастацкай формай.

Сюжэты зазвычай будуюцца на змаганьні рэволюцыі і контррэволюцыі, беднасьці і багацьця, змаганьні новага з старым, колізіях між каханьнем і здрадаю, рэволюцыйным абавязкам і асабістым шчасьцем і да т. п.

Часам апавяданьні ўкладаюцца аўтарам ў чые-небудзь вусны: (Хурсік — „Адам Залес“, „Зьмітрок“, Галавач — „Яўленая“, Відук — „Зарубчык“, Лявонны-- „Выпадак“. Пад млынны скрып“ і інш.). Пры гэтым мова асобы, у чые вусны апавяданьне ўкладзена,