Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ская — з абразкоў „Будуем“ — другі абразок „Багна“), хоць з мастацкага боку тут значна слабейшыя рэчы), чым нават мэліорацыйная поэма ФамінаБалота“,

Апісваючы сучасную вёску, маладнякоўцы-прозаікі даволі глыбока закранаюць яе быт і востра апісваюць усе рэшткі яе старога жыцьця. Някультурнасьць вёскі яскрава выступае ў творах Каваля („На вуліцы“ і інш). Бічуюць самагон Нікановіч („Так часта бывае“), Баранаў („У маладзікову нядзелю“) і інш. аўтары. Баранаў наогул часта малюе і тое адмоўнае, што яшчэ ня зжыта савецкаю вёскаю („Каля Гіляровае студні“, „Раніцаю“ і інш.). У гэтым-жа кірунку з натуры сьпісвае сучасную вясковую моладзь Ганна Базыленка (урывак з аповесьці „Гулянка“).

Твораў з просьценькай агітацыяй за ліквідацыю няпісьменнасьці ці за тое, каб не ганялі быдла на мокрую сенажаць, як у Ал. Вясковага (Пальчэўскага) і інш. аўтараў, зьяўляецца ўсё менш. Нават такое коўзкае пытаньне, як антырэлігійнае змаганьне на вёсцы, і то ўдалося Галавачу ў апавяданьні „Яўленая“ зачапіць без шаблённае агітацыі, хоць і ён усё-ж ня ўтрымаўся, каб не павесіць папа на званічнай вяроўцы каля царквы. Нават Нікановіч у сваіх апошніх творах ужо пачынае кідаць прымітыўную агітацыю.

Малююць маладнякоўцы перадавых людзей сучаснае вёскі (Каваль —„Ноч“), людзей, якія рабілі вайну і рэволюдыю і цяпер перайшлі на мірнае жыцьцё ў вёсцы (Хурсік — „Зьмітрок“)