Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шлі свой адбітак у шэрагу маладнякоўскіх твораў, як „Дзьве пуціны“ Ліманоўскага, „Дзьве сьцежкі“ Галавача, „Прыгранічны манастыр“ Мурашкі, „Беня-балагол“ Лынькова і г. д.

Эпоху ваеннага комунізму малюе Ліманоўскі ў романе „Над абрывам“.

Быт сучаснае вёскі яскрава малюе Каваль (апавяданьне „Сяльчане“ і інш. творы). У тым-жа тоне спрабуе апісваць вёску і Нікановіч („Крык працы“). З клясавага змаганьня ў сучаснай вёсцы знайшлі сваё адлюстраваньне ў творчасьці маладнякоўцаў забойствы кулакамі селькораў (Мурашка — „Стрэл начны ў лесе“), забойствы кулакамі-самагоншчыкамі міліцыянэраў (Лявонны — „У сьпевах замеці“), забойствы кулакамі людзей, якія рабілі рэволюцыю (Лявонны — „На вятры“). і да т. п. Забойствы або бойкі на грунце абрэзкі зямлі ў шляхты і наогул заможнікаў апісвае Нікановіч („На начлезе“), Баранаў („На вясельлі“) і інш. аўтары, Трэба зазначыць, што абмалёўка кулакоў часьцей бывае даволі павярхоўная, бяз вытрыманага псыхолёгічвага аналізу. Але той-жа малады прозаік Баранаў спрабуе ўжо даваць крыху глыбейшы аналіз псыхолёгіі кулака („Боты“, „Лявон Чэмер“ і інш.).

Зямляўпарадкаваньне даволі часта закранаецца ў маладнякоўскіх апавяданьнях (Галавач — „Рубанаўскі вузел“ і іншыя творы гэтага і іншых аўтараў). Апісваючы сучасную вёску, маладнякоўцы-прозаікі, зазвычай, агітуюць за колектывізацыю (Нікановіч — „К прасьцягам новага“), за мэліорацыю Васілеў-