Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

апісаньне польскае окупацыі і эпохі ваеннага комунізму, быт сучаснае вёскі.

Сюжэты з грамадзянскае вайны далі: Ліманоўскі (аповесьці „Адшуканы скарб“, „Дзьве пуціны“ і роман „Над абрывам“), Лынькоў („Чыгунныя песьні“, „Крот“, „Над Бугам“, „Гой“), Нікановіч (зборнік „Золак“ і інш.), Галавач („Дзьве сьцежкі“ і інш.), Барашка „Ліпнёвыя дні“, „Дэзэртыр“, „Дар за дар“), Мазуркевіч („Бранявік“, „Зьдзекі“), Відук („Таіса“, „Бура ў затоках“), Лявонны, Сямашка і інш. Апісваецца, галоўным чынам, вайна з палякамі і польская скупацыя. Чырвоную армію ў паходах апісвае Лынькоў („Над Бугам“) і інш. аўтары. Лынькоў закрануў і вайну з чэхаславакамі ў Сібіры („Чыгунныя песьні“). Змаганьне з бандамі Булак-Балаховіча закрануў Лынькоў у аповесьці „Гой“. Лявонны ў абразку „Выпадак“ закрануў змаганьне на Украіне, з махноўшчынаю.

Вельмі часта апісваюць маладнякоўцы жыцьцё пад польскай окупацыяй у часе вайны 1919—20 г.г. Гэтае жыцьцё малюецца і ў паказаных творах з грамадзянскае вайны; апрача таго, можна вылучыць творы: Мурашкі („Каваль Максім“ і інш.), Нікановіча („Вы… зьвяры…“ і інш.), Сямашкі („Пад панскай няволяй“) і інш.

Змаганьне беларускіх паўстанцаў з белапалякамі малююць: Каваль („Восень“), Нікановіч („Адплаціў“, „У хвалях жыцьця“) і інш.

Сялянскія паўстаньні, політычны бандытызм, справы коятрабанды, політычнае шпягоўства знай-