Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пятрусь Броўка ў вершы „Дайце новую музыку“ кажа:

Дайце:
новую музыку!
новыя струны!
і мэлёдыі другія дайце!
Я хачу:
каб замест паніхіды хаўтурнай,
новы марш
Беларусі іграць.

Алесь Звонак у вершы: „Ей…“ (з мотывамі каханьня) кажа:

Ня лірык я,
Гнусавіць каб аб „шчасьці“,
ідылій кволых
Павуцень плясьці.
Люблю
Няўклюжымі радкамі шастаць
і проціў плыні
У жыцьці
Плысьці.

Большасьць сучасных маладнякоўскіх поэтаў ідуць тым формальна-мастацкім шляхам, якім яны пашлі яшчэ з першага пэрыоду ў існаваньні Маладняка або да якога яны далучыліся пазьней. У іх выразна выяўленае імкненьне ставіць на першы плян вобраз, пісаць вольным вершам і даваць ўнутраную мілагучнасьць і рыфмоўку праз асонансы і алітэрацыі. Шмат у каго з поэтаў-маладнякоўцаў паказаныя формальна-мастацкія асаблівасьпі выяўляюцца ўсё менш і менш выразна і заўважаецца набліжэньне да клясычнае вэрсіфікацыі.