Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каханьне і часам змаганьне з сумам і дэклямацыі аб сваёй бадзёрасьці.

Даволі значнае месца ў поэзіі маладнякоўцаў сучаснага складу займаюць успаміны аб рэволюцыі, грамадзянскай вайне, польскай окупацыі, аб паходах Чырвонай арміі, а таксама ўспаміны аб маленстве і яго радасьці і горы, успаміны аб даўнейшым цяжкім, паднявольным сялянскім жыцьці.

Любоў да свае радзімы, да вёскі, да роднае прыроды асабліва выяўляецца ў поэтаў філіяльных выданьняў Маладняка. Сялянскі прырода-апісальны элемэнт, які ўвязваецца з усёю творчасьці поэты, знаходзім блізу ва ўсіх поэтаў сучаснага Маладняка.

Таксама песьні працы, галоўным чынам, сялянскае працы, займаюць у маладнякоўскай творчасьці даволі значнае месца, — і зноў-жа ў поэтаў, галоўным чынам, філіяльных выданьняў або ў першых па часу напісаньня вершах у шмат каго з поэтаў-маладнякоўцаў, напр., Відука і інш. Мотывы фабрычнае працы, на жаль, — рэдкая зьява ў беларускай поэзіі наогул; мала іх і ў творчасьці сучаснага Маладняка.

Шмат ёсьць вершаў, у якіх тэмаю бярэцца адыход сялянскага хлопца з вёскі ў горад. Мотывы гораду, гарадзкога жыцьця — ёсьць, але яны ўсё-ж-ткі не зьяўляюцца яшчэ органічнаю часткаю ў творчасьці поэтаў-маладнякоўцаў. Тут больш — развагі аб злучнасьці вёскі з горадам („змычка“) і выяўленьня кіраўнічай ролі гораду ў справе будаваньня соцыя-