Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўжо колькі год, але друкаваліся яны, галоўным чынам, у замежных выданьнях, і ў Савецкай Беларусі мала вядомы.

Некаторыя з паказаных таварышоў пішуць і прозу, як Відук, Лявонны, Гаўрук, Вечар, Ал. Вясковы і інш., або напісалі адно-два апавяданьні, як Звонак. Некаторыя з іх усё болей пераходзяць або зусім перайшлі на прозу (Відук, Лявонны і інш.).

Уся гэтая маса поэтаў зазвычай абмяжоўваецца кароценькімі лірычнымі вершамі, часта вельмі падобнымі ня толькі ў коле ўсяе маладнякоўскае поэзіі, але і ў коле вершаў поэты. Поэмы піша Трус і Фамін, нахіл да эпічнае поэзіі паказвае апошнім часам Хведаровіч, часткова Гаўрук і Вечар. Зрэдку трапляюцца байкі.

У поэзіі маладнякоўцаў сучаснага складу пераважаюць грамадзкія мотывы, але шмат у каго з іх значнае месца займае таксама асабістая лірыка. Найбольш соцыяльнага зьместу ў поэзіі Вечара, Якімовіча, Падабеда, Труса, Моркаўкі, Фаміна, Хведаровіча, Бандарынай, Шушкевіча, Звонака, Хадыкі і інш.

Найбольш асабістае лірыкі ў Маракова, Плаўніка, Маркавай, Вішнеўскай, Пфляумбаум, Брэскай і інш.

Галоўныя мотывы ў поэзіі маладнякоўцаў сучаснага складу — заклік да новага жыцьця, імкненьне да яго, ленінскі шлях, комуна, комсамолія, соцыялістычнае будаўніцтва, а таксама — індывідуальныя перажываньні, асабістая лірыка, радасьць жыцьця,