Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кае грамадзтва, калі тады пісьменьнікі-немаладнякоўцы былі неорганізаваны і ў большасьці належалі да мінулае эпохі, дык цяпер увага савецкае грамадзкасьці да Маладняка аслабела, бо перанесена ўжо і на іншыя літаратурныя організацыі; пісьменьнікі-немаладнякоўцы цяпер усе організаваны, і абстрэл іх з сучасных маладнякоўскіх позыцый выклікае адпор ня толькі з боку абстрэленых адзінак, але і з боку ўсяе організацыі, у якую яны ўваходзяць.

Узвышшаўцы і полымцы яшчэ ціснуць маладнякоўцаў сваім аўторытэтам уваччу шырокага савецкага грамадзтва. Ролю і значэньне Маладняка ў сучасным беларускім культурным жыцьці шмат хто цяпер недаацэньвае або проста не разумее. Апрача таго, і ў сучасным складзе самога Маладняка некаторыя таварышы яшчэ ня маюць належнага маладнякоўскага выхаваньня. Нарэшце, патрэбен быў час, каб была зусім зжыта і забыта былая належнасьць некаторых маладнякоўцаў да іншых літаратурных організацый. Аднак-жа, хоць і з пэўнымі цяжкасьцямі, патроху, але цьвёрда і плянава Маладняк усё шчыльней згуртоўваецца, мацнее, расьце і заваёўвае сваё месца ў беларускай літаратуры. і ўжо цяпер у ім тэмп жыцьця большы, чым у Полымі і ў Узвышшы. Маладняк здолеў ужо гаварыць ад імя пролетарскае беларускае літаратуры ў Маскве, у Ваппе, ён завязаў шчыльную сувязь з літаратурнымі організацыямі Савецкае Украіны (між іншым, улетку 1928 г. група маладнякоўцаў зрабіла падарож на Украіну).