Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На працягу красавіка—жніўня 1928 г. аднэй Менскай філіяй Маладняка было наладжана 15 літаратурных вечароў. Вечары наладжваліся пераважна ў рабочых клюбах. Абслужана было звыш 4 тысяч слухачоў. Такім чынам, аднавіўся адзін з відаў слаўнае масавае працы Маладняка з часоў яго першага ўздыму.

Паасобныя сябры Маладняка далі за гэты час значную мастацкую продукцыю. Вышлі зборнікі:

А. Моркаўка — „Дым жыцьця“, вершы, 1928 г.

Ю. Гаўрук — „Кветкі з чужых палёў“, пераклады з заходня-эўропэйскіх поэтаў (1928 г.).

В. Каваль — „На загонах“, збор. апав., 1928 г.

Творы Маладняка сучаснага складу друкаваліся ў „Росквіце“ (орган „Комуны) № 1 і 2, 1928 г., у „Полымі“ і ў „Узвышшы“.

Вышаў „Аршанскі Маладняк“, № 7, 1928 г. Бабруйская філія выдае вельмі добры літар. дадатак „Вясна“ (пры бабруйск. газ. „Комуніст“)[1].

У часопісі „Маладняк“ была надрукавана вялікая аповесьць Мурашкі „У іхным доме“, у „Росквіце“ № 1 — аповесьць Гародні „Варта на Рэйне“, у „Полымі“ друкуецца роман маладнякоўца Ліманоўскага — „Над абрывам“. іншыя маладнякоўцы так-

  1. Калі праца гэтая была здадзена ў друк, вышаў трэці альманах Полацкае філіі „Зарніцы“ і другі альманах Бабруйскае філіі „Уздым“.