Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2. Маладняк павінен быць і ў далейшым масавай організацыяй „у сэнсе вядзеньня працы па выяўленьню і выхаваньню новых літаратурных сіл з рабочых і сялян. Цэнтр увагі ў гэтай працы трэба перавесьці на выяўленьне пісьменьнікаў з рабочых праз стварэньне пры фабрыках і заводах рабочых літаратурных гурткоў, а таксама гурткоў пры школах, у вёсках. У працы літгурткоў трэба выкарыстаць наша настаўніцтва“.

3. Маладняк павінен увайсьці ва ўсесаюзную Асоцыяцыю Пролетарскіх Пісьменьнікаў (ВАПП).

На конфэрэнцыі было абрана новае цэнтральное бюро Маладняка, у склад якога ўвайшлі: А. Вечар, П. Галавач, Ю. Гаўрук, В. Каваль, Я. Ліманоўскі, М. Лынькоў і Я. Мазуркевіч. Кандыдатамі — Іл. Барашка і Я. Бобрык.

Калі зьліквідавалася „Беларуская літаратурна-мастацкая комуна“, у склад Маладняка ўліліся былыя яе сябры: Відук, Гародня, Шалай.

З былых сяброў „Пробліск“ увайшлі пяпер у „Маладняк“: Плаўнік, Туміловіч, Фамін, Хведаровіч.

Трэба сказаць, што распачынаць працу сучаснаму складу Маладняка было даволі цяжка. Дый нялёгка яе праводзіць і цяпер. Блізка што ўвесь маладнякоўскі актыў — студэнты унівэрсытэту, яны мусяць налягаць на навуку. У іх мала застаецца вольнага часу ня толькі на організацыйную і масавую працу, але і на мастацкую творчасьць. Далей, калі ў першы пэрыод у жыцьці Маладняка змагацца маладнякоўцам за іхнія літаратурныя позыцыі дапамагала савец-