Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зумеласьці вершы Коласа і інш. нашаніўцаў, без належнага зазначэньня, што новая эпоха павінна ўсё-ж мець і новыя формы, што маладнякоўцы добра робяць, шукаючы новых формаў. Часам і маладнякоўцы і іхныя крытыкі забываліся таксама зазначыць, што незразумеласьць тая, у некаторых маладнякоўцаў, залежыць ня столькі ад якога-небудзь імажынізму, колькі ад таго, што аўтар свавольнаю незразумеласьцю хоча захаваць проста сваё няўмельства пісаць лепшыя вершы, калі не зразумелыя чытачу непадрыхтаванаму, дык зразумелыя падрыхтаванаму.

Полеміка аб імажынізьме, незразумеласьці, а таксама і непаразуменьне між маладнякоўцамі і старэйшымі пісьменьнікамі скончыліся пасьля I-га зьезду Маладняка, калі ўнутры самога Маладняка пачаўся крызіс і калі маладнякоўскі імажынізм, магчыма, і пад уплывам крытыкі, перайшоў у нормальнае і здаровае шуканьне і стварэньне орыгінальных вобразаў, між іншым, з большаю ўвагаю і на тое формальнае будаваньне вобразу ў беларускай народнай творчасьці, якое можна выкарыстаць і ў сучаснай беларускай поэзіі.

Маладнякоўцы тварылі ў беларускай літаратуры „маладнякізм“ — уносілі ў яе радасьць, бадзёрасьць, патос змаганьня, маладую „бурапену“. Але дзеля таго, што вялікую частку свае сілы яны аддавалі на „рэальнае змаганьне“, на організацыйную і масавую маладнякоўскую дзейнасьць, — з творчага боку яны былі ў першыя два гады свайго існаваньня яшчэ даволі слабымі, хоць маглі ўжо пахваліцца навізною