Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ім было цяжка. Яны ня жаліліся на цяжкасьць змаганьня з варожымі савецкай улады або беларускай культуры элемэнтамі, — яны жаліліся на недастатковасьць матэрыяльных сродкаў, нявытрыманасьць старой крытыкі ў адносінах да маладнякоўскай творчасьці, неразуменьне іх з боку старых пісьменьнікаў, сьцюдзёныя адносіны з боку дзяржаўнага выдавецтва і да т. п.

З гэтых нараканьняў трэба зьвярнуць асаблівую ўвагу на „нявытрыманасьць старой крытыкі“ і адносіны між Маладняком і старэйшымі пісьменьнікамі. Гэтыя два моманты стаяць у сувязі з далейшым разьвіцьцём творчасьці Маладняка.

Некаторыя маладнякоўцы, у выніку сваіх творчых шуканьняў, моцна захапіліся творчасьцю модных тады расійскіх імажыністых і з іхняга прыкладу пачалі ставіць у творчасьці вышэй за ўсё вобраз і імкнуліся даць вобраз як мага больш орыгінальны і самабытны. Магчыма, што ад непрызвычаенасьці да новае пабудовы вобразаў у поэзіі, настаўнікі пачалі пісаць у гязэтах аб цяжкасьці тлумачэньня дзецям маладнякоўскіх вершаў, а некаторыя крытыкі пачалі зьвяртаць увагу маладнякоўцаў на тое, што падобныя вобразы цяжка ўспрыймаюцца масавым савецкім чытачом, рабочымі і сялянамі, і, такім чынам, вершы ў крайня-імажыніцкай форме, як у Пушчы, ня могуць лічыцца ідэолёгічна вытрыманымі з боку формы, бо і форма, як і зьмест, — ёсьць тая-ж ідэолёгія, адно што менш выразна выяўленая. Праўда, часта пры гэтым ставілі маладнякоўцам у прыклад зра-