Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і сучаснасьцю тэматыкі, новымі прыёмамі літаратурнае творчасьці, асабліва ў вершаванай форме.

Грунтоўную характарыстыку формальна-мастацкіх дасягненьняў у галіне маладнякоўскае вершаванае поэзіі за два першыя гады існаваньня Маладняка даў тав. Дубоўка[1]. Ён асабліва зазначае ў вершаванай поэзіі Маладняка „новыя мэтры і рытмы“ кажучы „Вольны верш — дольнікі — паўзьнікі чаргаваліся адзін за адным, паступова зьмяняючыся, атрымліваючы, я-б сказаў, беларускую афарбоўку. У гэты час пануючыя мэтры — вольны верш, паўзьнікі на падставе (пераважна) анапэстаў і невялікая частка клясычных разьмераў. Гэтыя апошнія вар‘іруюцца з дапамогаю іпостас (замена аднаго разьмеру другім), строфічнай пабудовы і пераносу частак сказу з аднаго ў другі радок“. Зазначае тав. Дубоўка таксама ўхіленьне некаторых маладнякоўцаў у разьмеры беларускае народнае песьні[2].

Маладнякоўцы зьвярнулі, як зазначае тав. Дубоўка, вялікую ўвагу і на мілагучнасьць у сваіх вершах. Усе прыёмы мілагучнасьці — кажа ён, — можна знайсьці прыгожа-перавітымі ў маладнякоўскіх творах (анафора, эпіфара і г. д.“)[3].

  1. Гл. яго прамову на I-ым Усебел. зьезьдзе Маладняка („Бюлетэнь“, стар. 70—72), (артыкул у „Савецкай Беларусі“ за 25-XI 1925 г. 1 арт. „Два гады працы Маладняка“ („Маладняк“ № 10 (1) за 1926 г.).
  2. „Бюлетэнь“, стар. 70.
  3. „Бюлетэнь“ стар. 71—72,