Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(„Раніца“) і ўспаміны аб грамадзянскай вайне („Ліпень“). Мотывы соцыялістычнага будаўніцтва, асабліва ў вёсцы, хоць тут больш фразэолёгіі, чым рэальных фактаў, але ёсьць, напрыклад, паказаньне на антырэлігійнае змаганьне і інш. („Агні“, „Бурлячае“, , „Хлопцы, дуй!“).

2. Любоў да Беларусі, яе прыроды і г. д., у духу нашаніўства, але з падменаю „Роднай Беларусі“ Савецкай Беларусьсю, „соцыялістычнаю бацькаўшчынаю“.

Бываюць наіўныя для сучаснае поэзіі разважаньні:

І цяпер мне ня верыцца ў моц гаманін,
Што пякней Беларусі Швайцарыя…

3. індывідуальныя перажываньні, часам тужлівыя, зьвязаныя з апісаньнем прыроды, сялянскага жыцьця, сялянскае працы, нават з сялянскім падыходам да цыкляў году („Вясна“, „Жнівень“, „Восень“, „Ой, восень!“, „Скрыпіць туга“).

З боку формы на зборніку „Суніцы“ адчуваецца моцны ўплыў імажынізму.

Але даволі часта выкручаная вобразнасьць і фразэолёгія замяняе глыбіню пачуцьця. Напрыклад:

Каляіны плятуцца за возам,
На калёсах сьлюнявіцца жарт…
Эх, каб жыцьцё яздою цьвярозай
На лясцы ня тупіла нажа!..

Або:

Жыцьцём п‘яная думак каса
Весяліцца на розмаху клёпам…
Ах, мой сад, мой нязгледжаны сад.
Маіх дзён ён кудравіць галёпы.