Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Часам трапляюцца і такія вобразы:

Як-бы сон дзіўны — сьніш — водзіш зрэнкамі воч
Ўкол — і здэцца — калі наглядзішся?..
Падатром яму мы праўдай ўздымнай
Нос.

Заўважаецца імкненьне даць багацейшую строфіку, што аўтару часта і ўдаецца. Але рытмы даволі цяжкія. У справе рыфмы — імкненьне да сугучнасьцяй, часам удалае. Мілагучнасьць псуецца дрэнным ужываньнем гукаў і, у („шоўкам узялася“, „голаў ў плечы“).

Мова — народная, часам няправільнасьці граматычныя („плынь дзянны“ і інш.).

Лепшыя месцы ў зборніку — у вершах, напісаных пад уплывам імажынізму, але з большаю самастойнасьцю, і ў вершах з лягчэйшым рытмам („Вясна“, „Ліпень“, „Скрыпіць туга“ і інш.).

Пазьнейшыя вершы ў Хадыкі вызначаюцца сваеасаблівай імпрэсыяй („Снапок аўса“ і інш.), пэўнай настраёвасьцю і адшліфаванаю формаю. Яго пазьнейшыя вершы часам набліжаюць яго да Моркаўкі.

Сымон Хурсік. Нарадзіўся 31 студзеня (ст. ст.) 1902 г. ў в. Снусьцік, Пухавіцкага раёну, Менскае акругі. Бацькі — сяляне. Аб сваім маленстве Хурсік кажа:

„З малых дзён спазнаўся з гораччу цёмнага, няпрыветнага жыцьця. Калі я цяпер аглядаюся на сваё дзяцінства — яно мне прадстаўляецца халодным, суровым і нават вусьцішным…