Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Друкуецца з 1923 г. Піша вершы. У 1925 г. вышаў з друку першы яго зборнік „Вершы“. У 1927 г. вышаў другі зборнік „Ветры буйныя“.

У рэцэнзіі на зборнік „Вершы“ А. Бабарэка пісаў[1]: Паўлюк Трус — гэта буйная крыніца з беларускіх нетраў, гэта буйны вецер ад маладога жыцьця“. Бабарэка, далей, піша: „Тая народная музычнасьць і тая насычанасьць народнымі вобразамі, параўнаньнямі, сакавітымі эпітэтамі і іншымі ўкрасамі, якія робяць верш П. Труса лёгкім, пявучым, мяккім і пяшчотным, — усё гэта кажа, што поэта мае грунт для сваёй творчасьці і выкіроўваецца на свой уласны творчы шлях“[2].

У зборніку „Вершы“ (1925 г.) Паўлюк Трус, як і Чарот у першы пэрыод маладнякоўскай творчасьці, пяяў аб тым, што „бор старажытны зруйнованы“, „мы спарахнелае спалім“ („Пасьля буры“). У вершах „Юны змаганец“ Паўлюк Трус дае лірыку змаганьня, услаўляе паўстанцаў. У вершах „[[Астрожнік (Трус)|Астрожнік“ — услаўленьне паўстанца; комсамольца, якога расстрэльваюць палякі; тут у поэты — шчырае пачуцьцё і патос змаганьня.

У другім разьдзеле зборніка Вершы — любоўная лірыка. Каханьне ў творчасьці Паўлюка Труса — здаровае сялянскае каханьне. Тут-жа адчуваюцца моцныя ўплывы народнае творчасьці; у вершах «З поэмы „Сірата Алеся“» ёсьць добрыя апрацаваньні народных песень.

  1. Маладняк“, № 10 (1), 1926 г., стар. 110.
  2. Там-сама.