Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І жудасна ціха навокал —
Маўчыць, як магіла, турма,
А хвілі паўзуць так павольна,
Як з багны вячэрняя ймгла.
З сусьветам зьліваюцца думкі.
І рытм я сусьвету лаўлю.
І цёмнае ночкі лятункі
Падслухаць з-за кратаў магу.
Я чую, як зоркі гавораць
Аб дзецях нікчэмных зямлі.
Я чую сарказмы прастору
Над зацьвільлю вузкай турмы

|}

Паўлюк Трус. Нарадзіўся ў 1904 г. ў в. Нізку, Узьдзенскага раёну, на Меншчыне, у беднай сялянскай сям‘і. Дзед яго, чалавек няпісьменны, хацеў, каб і ўнук такім астаўся і працаваў на гаспадарцы. І бацька, хоць і пісьменны чалавек, згаджаўся з дзедам, толькі маці настоіла: „чужыя-ж дзеці вучацца, няхай і ён пралазіць у людзі“.

Скончыўшы сямігодку, Паўлюк Трус год праседзеў дома, Пачалася грамадзянская вайна, польская окупацыя. У часе наступленьня Чырвонае арміі на Варшаву яго забралі ў абоз; прабыў там тры месяцы.

Седзячы дома, ён шмат чытаў і зьбіраў народную творчасьць.

У 1923 г. паехаў паступаць у Менскі пэдтэхнікум. Выпадкова пазнаёміўся з Коласам, прачытаў яму свае вершы, і Колас вельмі падтрымаў яго і дапамог паступіць у Беларускі пэдагогічны тэхнікум.

Цяпер Паўлюк Трус — студэнт Беларуск. дзярж. унівэрсытэту.