Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Але аўтар сам праймаецца сваім пачуцьцём і не заўважае, як траціць мастацкую веру.

Ізраіль Плаўнік. Ізраіль Плаўнік — родны брат Зьмітрака Бядулі. Нарадзіўся ён у 1904 г. ці ў 1905 г. ў м. Пасадцы, на Віленшчыне. Да імпэрыялістычнае вайны бацька займаў пасаду ляснога прыказчыка. Маці зарабляла шыцьцём. Выхаваньне ў сям‘і было патрыархальнае. З 8 год пачалося вучэньне ў хэдэры, дзе рэбэ больш біў сваіх вучняў, чым вучыў іх. „Білі па чым папала, — успамінае Ізраіль Плаўнік, — па твары, па носе, па руках, дралі за вушы і нават нагамі тапталі“. У 1919 г. Ізраіль Плаўнік паехаў быў у Менск, пражыў там поўгода ў брата, але, у сувязі з адступленьнем польскае арміі, зноў апынуўся ў Пасадцы. „Цяжкія сьляды пакінулі „яснавяльможныя“ пасьля сябе… — успамінае ён; — у бацькавай хаце абсолютна нічога не засталося, усё было пабіта, парабавана… Засталіся толькі чатыры сьцяны, і то аблупленыя“. Потым Ізраіль Плаўнік вучыўся на агульна-адукацыйных курсах у Менску. Цяпер ён працуе ў друкарні корэктарам.

Піша выключна вершы. Друкуюцца яны ў розных беларускіх газэтах і часопісях з 1925 году. У 1926 г. вышаў зборнік „Звон вясны“, у якім зьмешчаны вершы С. Дарожнага і яго.

У зборніку „Звон вясны“ галоўныя мотывы ў вершах І. Плаўніка — услаўленьне хараства і творчасьці, імкненьне да чагосьці, бо „шуміць кроў у жылах“, каханьне; піша тут поэта і аб польскай оку-