Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пасрэдная радасьць жыцьця, бадзёрасьць, дзейнае клясавае пачуцьцё. Ён піша („Крык вуліцы“):

Над намі кпілі, зьдзек над намі
Тварылі ўсе, забыўшы грэх.
Цяпер мы робім над панамі
Апошні суд, суд не на сьмех.

Ён цешыцца з культурнага росту вёскі (верш „У дарозе“) і зазначае, што „са твараў сялянскіх змываюцца кросны доўгай сялянскай пугі“ (там-сама). У адным лепшым сваім вершы ён піша аб сабе так:

Я ня маю роскашы чырвонцаў,
Не заўсёды нават маю медзь,
Не ваджу я залатога сонца,
Каб цябе, мой край, агнём сагрэць.

Але, кажа ён, у яго ёсьць у сэрцы „звоны веча“, у яго ёсьць „пчолак-песень рой“, тое, што ён „падслухаў у калядны вечар“, „зьбіраў роснаю зарой“, і ён кажа:

Ды і гэта я аддам балотам,
Ды і гэта я пушчу ў аўсы;
Хай паслухае вясковая галота,
Аб чым звоніць яе брат і сын.

Самае моцнае ў вершах Моркаўкі — вобраз і фраза. Ён стараецца даць моцны, орыгінальны вобраз і моцную, з малой колькасьцю слоў, але з вялікім зьместам фразу. Прыгожых вобразаў у яго шмат. Часам, аднак, трапляюцца вобразы, лішне адарваныя ад вобразнасьці мас, часам нават ня зусім зразумелыя. Верш свой Моркаўка старанна шліфуе, але таксама часам дае лішне выкручаныя фразы. Строфіка, рытміка і рыфмаваньне ў яго даволі звычайныя, але верш наогул мілагучны і прыгожы.