Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

насьцю, лірызмам — і дасягае мастацкага ўражаньня.

Ён любіць яскравыя фарбы і звонкасьць. У гэтым яго слабасьць, у гэтым-жа і яго моц. Бо яго, напрыклад, такія звычайныя эпітэты, ужытыя з пачудьцём, ня толька лёгка кожным успрыймаюцца, але і ў кожнага варушаць пачуцьцё. Аднак-жа, у далейшым яму, бязумоўна, трэба зьменшыць такую аднастайнасьць у мастацкіх сродках.

Аркадзь Моркаўка. Нарадзіўся 26 студзеня (ст. ст.) 1900 г. ў вёсцы Зазер‘е, 15 вёрст ад мястэчка Рудзенску, на Чэрвеншчыне. Бацька — селянін, быў будачнікам на чыгунцы. Аркадзь Моркаўка быў тэлеграфістым, потым скончыў электра-мэханічны тэхнікум у Віцебску. Цяпер працуе ў палаце мерак і вагаў ў Менску. Друкавацца пачаў з 1922 г. Піша вершы. Улетку 1928 г. вышаў зборнік яго вершаў „Дым жыцьця“.

Галоўны мотыў у творчасьці Моркаўкі — філёзофскі разгляд розных зьяў жыцьця. Ён закранае і соцыяльнае змаганьне, і соцыялістычнае будаўніцтва, і адносіны між горадам і вёскаю, і адносіны да каханае жанчыны і г. д., але скрозь ў яго пры гэтым зьяўляюцца філёзофскія разважаньні, галоўны мотыў якіх: хоць няма нічога вечнага, але сьвет прыгожы, жыцьцё патрабуе змаганьня, і таму будзем і жыць і змагацца. На яго творчасьці ёсьць значны сьлед інтэлігенцкае замкнутасьці, у яго шмат пэўнага індывідуалізму і туманнага інтэлігенцкага косьмізму. Але ў яго вершах ёсьць, тымчасам, і не-