Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

раць не аб поэтычнай яго слабасьці і не аб дэклясаванасьці, а проста аб тым, што ён малады поэта, які яшчэ не знайшоў сваіх пэўных сьцежак у жыцьці і творчасьці.

У далейшым, бязумоўна, Валерыю Маракову трэба вызваліцца ад непатрэбнага ўдаваньня ў позу, ад поэтычнай дэклямацыі, ня зьвязанай з адпаведным яму пачуцьцём, ад сьляпога насьледваньня поэтам ня нашае эпохі, ад наіўнага ў сучасных умовах плаканьня і сантымэнтальнічаньня, хоць-бы і самага прыгожага.

Ён моцны ад прыроды поэта, і ён можа даць больш самабытныя вобразы і словы, чым даў у выпушчаных зборніках. Аб гэтым сьведчыць тое, што вершы яго робяць моцнае ўражаньне, хоць кола вобразаў і слоў у яго досыць абмежаванае, і неасабліва орыгінальнае. Мэтры і рытмы звычайныя, форма не асабліва багатая. Але ў яго гэтулькі эмоцыянальнай напружанасьці і гэтулькі лірызму, што і небагатыя пры бліжэйшым іх аналізе мастацкія сродкі даюць шмат дасягненьняў.

Амаль ня ў кожным вершы ў Маракова такія вобразы і словы: раздольле, прывольле, шырокія прасторы, поле, дуброва, бярозы, асіны, ноч, месяц, рака, ветры, золак, зара, гарэньне, згараньне, дагараньне, перагараньне, сьпевы, перапевы, малітва, калені, укленчыць, грудзі, паланьне на ўсе лады, піць, выпіць, упіцца, цьвець, боль, разгул і г. д. і г. д. Комбінуючы на розныя лады гэтыя вобразы і словы, ён насычае свае вершы настраёвасьцю, эмоцыяналь-