Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Галоўныя мотывы ў творчасьці Валерыя Маракова — змаганьне поэты са сваімі настроямі, любоў да хараства, каханьне. Шмат прыродаапісальнага элемэнту, які, аднак, зьяўляецца толькі дэкорацыяй.

Настроі ў Маракова — даволі няроўныя. То поэта вельмі галосіць аб сваёй радасьці, юнацтве, жаданьні абняць і сагрэць увесь сьвет, то ён наракае невядома на якіх злосьнікаў, шукае супакою на ўлоньні прыроды, у шырокіх прасторах, але і там чагосьці яму бракуе, і ён пачынае журыцца і выліваць свой сум у вершах. І, зноў-жа, то ён вельмі імкнецца да каханьня, то пачынае сумна разважаць аб ім. Некаторыя рэцэнзэнты бачылі ў гэтых зломах маладой душы „стан дэклясаванасьці“, „адарванасьць ад соцыяльнае масы“, уплывы Есеніна і г. д. Пры гэтым ня ўсе рэцэнзэнты бралі пад увагу, што Валеры Маракоў хацеў вучыцца і ня мог, за цяжкою працаю ня бачыў сьвету, у поэзіі шукаў забыцьця ад штодзённасьці і рэалізаваў свой творчы настрой так, як навучыўся па творах Лермантава і Надсона.І вершы яго — гэта вершы юнака, які ўспрыймае жыцьцё з запалам маладых сваіх гадоў, але без глыбіні дарослага чалавека. Ён гарыць, але раскідаецца ва ўсе бакі без належнае агульнае і політычнае сьвядомасьці. Ён часам мімаволі прымае позу тых герояў, аб якіх чытаў у сваіх улюбёных аўтараў. А натура ў яго вельмі чулая і ўспрыймальная, ён лёгка захапляецца і траціць пачуцьцё меры. І таму ў яго вершах трапляюцца „наіўныя“, паводле рэцэнзэнтаў, месцы; аднак-жа, гэтыя месцы гаво-