Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Раптам — відна… Я у дзьверы,
Ды ня ў дзьверы, а ў кут зьмерыў.

Сяк так выскачыў за хатку…
Бачу, косе ат пачатку

Агонь вёску, як памора;
Зноў я ў хатку… ах, ты, горэ!

Сам не знаеш, што ўхапіці;
Крычу жонцэ: бяры дзіце!

Сам хапаю сёе тое…
Чуць з душою, чуць з душою.

3-ці пагарэлец, (з матком і шпулькамі).

Я так крэпка сплю на печы:
Ажно тут — штурхель у плечы!

Глядзь; аж нехта качаргою
Мяне цягне, як дугою.

Ўжо ўстаю, ужо буджуся,
Злазіць с печкі ўжо лаўчуся…

Бух аб землю, як сноп жыта,
Проста бокам аб карыта!…

Хтось крычыць: барджэй-жэ, тата!…
Ломюць цягнуць усё с хаты…

Я — хвацель маток і шпулькі…

(Глядзіць за пазуху).

Ну, а люлька… німа люлькі.