Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзяўчынка, (с хлопчыкам — меньшым ад сябе, абое у вадных зрэбных кашулях).

Як маланкай, пашла хатка.
Чэравічкі і апратка.

Хлопчык, (праз слёзы разглядаючыся).

А дзе-ж татка? а дзе мама?

Дзяўчынка.

Ціха, братка: я так сама

Вось с табою іх шукаю,
Дзе-ж падзеліся — не знаю.

Ў гэты бок нясьлі кадушку.

Хлопчык.

Патсадзі — сарву я грушку;

Хочу вельмі піць і есьці.

Дзяўчынка. (патсаджываючы хлопчыка, с павагай).

Вось уздумаў грушы трэсьці.

Тутка гэткае нешчасьце, —
Не дзівота і прапасьці,
А ён, баш, с сваёй ядою!

Хлопчык, (саскочыў і грызе сарваную дзічку).

Пабяжым цяпер затое.

Дзяўчынка.

Ня лезь толькі ў вочы с плачэм:
Татку, мамку недзе ўбачым.

Хлопчык, (з радасьцяй адбегаючы з дзяўчынкай).

Недзе нойдзім, недзе ўбачым!