Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

III.

Пажарышчэ.


Досьвітак. Непадалёку ад пажару. Пасяродку стаіць дзікая груша. Валяецца колькі галавешак. Далей — трохі ў права — пачынаецца палаючая вёска: з некатарых хат асталіся ужо толькі печі ды коміны а па бакох лежыць асмалеўше бярвеньня. Пажар падбіраецца пад другі канец вёскі. Калі-не-калі узрываецца вецер і даносе снапы іскар. Чуваць гул полымя і людзкіх галасоў.

1-ы пагарэлец, (цягнучы лаву).

Скуль і як яно ўзялося,
С чыей хаты занялося?..

Сплю, як толькі сьпяць у ночы,
Чую, лезе дым у вочы;

Усхапіўся, пагледаю:
Морэм полымя гуляе;

Сам не знаю, ў што ўчапіцца…
Ну за лаву — прыгадзіцца.

(Ідзе далей).

2-гі пагарэлец, (з андараком і каптаном бабскім).

… Мы с сваёй ешчэ не спалі:
Дзіцянётка калыхалі…