Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Толькі аб камень зьбіў зубы.
Што-ж? Так сягоньня ўжо пойдзем дамоў, —
Вытачу заўтра, мой любы

Эх, каб ешчэ ды папробаваць з раз
Гэтых струхлеўшых запораў.
Вось і напаў-бы у добры мо’ час…
Там, эй, не знаў-бы ўжо гора.

(С трудам устае і пагледае на дзьверы).

Чорны.

Ты ўсё угледаешся ласа
Збыцца ня можаш пакусы;
Дам я табе тут папасу,
Толькі гуляй без прымусу.

Сам.

Ціха… Прыпомніў; ёсць мел у мяне.

(Находзіць за пазухай крэйду).

Ўчора на мысьль мне ўзляцела…
Чуў, што і поўнач тады не чапне,
Круг абвясьці толькі ўмела!

(Садзіцца пасярод ганку — бокам к дзьверам — на кучы друзу і мелам абводзе каля сябе круг).

Вось, мо цяпер і спазнаю усё,
Як найці к скарбу дарогу;
У поўнач тут, кажуць, свае йдзе жыцьцё,
Толькі-б не зняцца трывогай.

Трэба хоць песьню злегка зацягнуць, —
С песьняй сьмялей, кажуць людзі;