Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пакуль сюды ўвойдзеш не званы.
Кінь свае думкі, дзяціна.
Лепш чэрвем ад рана да рана
Ляж пад гнілою асінай.

Ха-ха-ха! і там жджы усходу,
Новаго щсходу-прынады;
Пішчы там, як каня ў пагоду;
Вый, як ваўкі на Каляды!

Сам, (шукае, поўзаючы на каленях, тапара).

Мусіць змацуе гэтая глуш.
Эх ты мой быт чэлавечы,
Ўдзержыць сякеры і то ўжо ня дуж, —
Корчацца ногі і плечы.

Як-бы тапор ужо толькі найсьці
Ў гэтай пустошы заломнай…
Дзе ён? Дамоў без яго-ж мне ня йсьці
Як-жэ тут цёмна, як цёмна!

(Дастае з-за пазухі смолку).

Маю на ўсякі прыпадак с сабой
Колькі смаляных патпалак,
Толькі запалкі…

(Мацае у кішэнях).

Ай, Божэ ты мой!
Дома забыўся запалак.

(Шукае і знаходзіць абмацкам тапор).

Ну, ўжо і так рэзачок свой знайшоў,

(Прабуе пальцам лязо).