Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Летам, у восень, зімою, вясной
Гэтые пробую дзьверы;
Штось атпіхае, штось кідае мной,
З рук выбівае сякеру.

(Закладае лязо за дошку і мацуе).

Чорны, (паяўляецца ля сьцяны незаметна і хватаецца за сякеру).

Ты зноў сюды лезеш, нешчасны!
Ха-ха-ха! вось так навала!
Напрасна, мой мілы, напрасна,
Зноў цябе немач прыгнала.

Не дам я да скарбаў дастацца,
Варту я моцна трымаю;

Хто важыпца з мною змагацца —

Помач я крэпкую маю.

Ці просьбай, ці грозьбай, ці стонам
Стукнешся ў гэту мясьціну —
І ўсё на загубу: ня ўлезеш да скону
Ха-ха-ха! счэзьнеш скацінай…

Сам, (атступае ад дзьвераў, тапор з лоскатам валіцца на ґанкава каменьня).

Так ужо ёмка тапор залажыў, —
Меціўся дошку сарваці, —
Бач, як-бы сілы усе свае збыў;
Млее рука, не спазнаці.

Хаты сваей лягчэй зрушыць звяны,
Тут ня йдзе ў лік і ахвота.
Спробую толькі з другой стараны,
Мо’ спрытней пойдзе работа.

(Закладае тапор так сама, з другога боку дошкі).