Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/141

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тут пьяны мы, як сьляпые;
Сьлёзы з атрутаю пьём:
Помнючы петлі старые,
Новые путы куём.

*

Зьвязаны рукі, душы ў балоце,
Зьверства спраўляе Каляды;
Сьвіст ґруґановы целам калоце,
Га́дзіны сыкаюць здрадай…

Тутка мы пьём, не марудзім,
Вечнай адданы кляцьбе;
Даўных праступкаў забудзем,
К новым — пад’йюдзім сябе.

*

Хто лепш ярмом нас здаве, прыцісьне, —
Бьём таму ніжэй паклоны,
І ненавідзім так безкарысьне,
Як безкарысны ўсе нашы плёны.

Тутка мы пьяны, ах пьяны…
Як сэрца ядам зьмяі.
Тут, там нам праўда не знана —
Хто мы: зьвярмі, ці людзьмі,

(Уходзе малады стражнік; шынкар паказывае яму мейсцэ пры 8-м апошнім століку каля самаго буфету. Песьня ізноў пераходзе ў нямы — баз слоў — гул. Скора за стражнікам уходзюць два музыкі — адзін са скрыпкай, другі — з гармонікам; як увышлі, ўсе перэсталі пець).

Колькі гасьцей, (разам).

Ціха! Ўжо прышлі музыкі.

(Музыкі садзяцца па левай старане, ля дзьвярэй, і зводзюць скрыпку з гармонікам).