Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

С 1-го століка.

Як добра, што шынкар паклікаў…
Зайграйце, толькі ж не фальшыва —
Як судзьдзі, купленые медзяй.

С 2-га століка.

Ніхай маланкай смык паедзе
А так сьвістуча, так ігрыва,
Як куля, пушчэная ў птушку.

С 3-го століка.

Як аплявухі, рэжце, звонам;
Гудзі гармошкай, як кадушкай,
Як бізуном гудзе аконам.

С 4-го століка.

Скрыпніце йскрыпкай і гармошкай,
А так піскуча, так прымерне
Як тые ў фабрыках шасьцерні.

С 5-го століка.

Зьвініце, йграйце пьяна — звонка,
Як шклянкі гэтые і фляшкі,
Каб аж забегалі мурашкі!

С 6-го століка.

Зьвініце, як ноч гэта звоне, —
Як на змазоленай далоні
Зьвініць апошняя капейка.

Сам.

Я чуў, шмат лет таму, жалейку…

(Музыкі, глушучы далейшые словы Сама, пачынаюць іграць „ой-ра, ой-ра“; некаторые з гасьцей выкручываюць пьяна, у тахт ігры, за столікамі нагамі. Усе гаманяць і ў нос патпеваюць музыкам).