Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ад далёкіх, блізкіх ветраў
На жывых напала нетра,
На забранай сенажаці
Стогнуць дзеці, плачэ маці.

Ані знаку агнецьветаў.
Праўды-маткі ня шлюць сьвету
Жыватворнаю крыніцай
Ад граніцы да граніцы.

Лернік-лазар ходзе плачэ,
І ніхто яго не бачэ.
Не прыходзе змілаваньне
З важнай весьцю ў добрым стане.

Усе мімавольна паўтараюць аношніе дзьве звароткі пад тахт песьні Сама. Пачыпаецца напеваньне бяз слоў, каторае паволі усіліваецца у нейкую жутка-сумную прыдаўленую мэлёдыю; становіцца што раз ясьней с чутнымі выразна славамі. Маўчыць толькі шынкар.

… Вырвалі счасьце, вырвалі вочы,
Думы паганюць неславай;
Сьцежкі заслалі цемраю ночы,
Рыюць у процьму канавы.

Тутка мы пьяны, ах, пьяны
Вечным пракляцьцем сваім:
Гоючы вечные раны,
Новые раны тварым.

*

Выжэй, ці ніжэй — цемра-пацёмкі:
Ўсходу-паходні не знаці.
Продкі ў магіле, ў путах — патомкі,
З намі, прад намі — безхацьце.