Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тут сібірскіе абшары:
Поле пусткай, небо — ў хмарах;
Сьцюжа, лес сапунь пакутай,
Як-бы звоны вечных путаў.

Тутка — могілкі шарамі
Між лазовымі кустамі,
Толькі крыжа штось ня відна…
Знаць, яму тут стала стыдна.

А вось сельская зноў хата,
Каля хаты плот, як крата;
Мужычок сядзіць у хаце
І пляце сабе сам лапці.

Далей — тое ўсё, як казкай…
А за працу мне што ласка:
З гурту — нітачка, другая,
А ўжо голы пятлю мае.

(Апходзючы гасьцей с шапкай).

Будаваў без інжынера,
Без людзей і без сякеры.

Колькі галасоў, (кідаючы медзякі ў шапку, посьле чаго фокусьнік выходзе с шынкоўні).

Што-ж? ня дрэнные паперы.

Па выхадзе фокусьніка, Сам пачынае нехаця званіць пальцамі па леры. Усе звертаюць на яго ўвагу).

Колькі галасоў.

А, лернік! Што там шэпчэш звонам?!
Грымні, каб чутна ўсім было́ нам.